27 мая на фэсце "Эпоха рыцарства" будзе выступаць "Стары Ольса"!
"Стары Ольса" – гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, існуе з 1999 г., стваральнік і кіраўнік – Зміцер Сасноўскі. Склад – 6 чал. Назва – ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне.
У рэпертуары – беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі ("Полацкі сшытак", "Віленскі сшытак"), беларускія канты 16 - пачатку 17 стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса. Гурт супрацоўнічае з рыцарскімі клубамі, музеямі, даследчыцкімі цэнтрамі, майстрамі старадаўніх інструментаў, з гуртамі старадаўняй музыкі і асобнымі выканаўцамі на старых інструментах.
Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх забытых інструментаў.
Мэта – найбольш поўная (па-магчымасці) рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага княства Літоўскага, асноўнай культурнай і геапалітычнай часткай якога ў 13-18 стагоддзях была Беларусь.
#эпохарыцарства
Наш сайт: histfest.by