Хедлайнер музыкальной части фестиваля "Эпоха рыцарства"– группа средневековой белорусской музыки «Стары Ольса»! https://vk.com/stary_olsa "Стары Ольса" – гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, існуе з 1999 г., стваральнік і кіраўнік – Зміцер Сасноўскі. Склад – 6 чал. Назва – ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне. У рэпертуары – беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесанса, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі ("Полацкі сшытак", "Віленскі сшытак"), беларускія канты 16 - пачатку 17 стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесанса. Гурт супрацоўнічае з рыцарскімі клубамі, музеямі, даследчыцкімі цэнтрамі, майстрамі старадаўніх інструментаў, з гуртамі старадаўняй музыкі і асобнымі выканаўцамі на старых інструментах. Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх забытых інструментаў. Мэта – найбольш поўная (па-магчымасці) рэканструкцыя музычных традыцый Вялікага княства Літоўскага, асноўнай культурнай і геапалітычнай часткай якога ў 13-18 стагоддзях была Беларусь. Склад групы: Зміцер САСНОЎСКІ (дуды, гуслі, тромбамарына, колавая ліра, вакал) Марыя ШАРЫЙ (флейты, шалмеі) Ілля КУБЛІЦКІ (лютні, цыстры) Алесь ЧУМАКОЎ (гуслі, рэбек, цыстра, шалмеі, вакал) Сяргей ТАПЧЭЎСКІ (барабаны, перкусія, тромбамарына) Аляксей Войцех (барабаны) #эпохарыцарства Наш сайт: histfest.by